Фінскі трэнер зваліўся з трапа самалёта на чэмпіёнскі кубак (відэа)
Здарэнне адбылося пасля вяртання каманды са Славакіі, дзе фіны заваявалі перамогу на чэмпіянаце свету.
Як паведамляе "Прессбол", трэнер Пасі Нурмінен спускаўся па трапе з дапамогай іншага трэнера - Петры Мацікайнена. Але на апошняй прыступцы ён не ўтрымаўся на нагах.
Пасля падзення Нурмінена на кубку засталася ўвагнутасць. Пра якія-небудзь траўмы ў самага трэнера не паведамляецца.