ФК “Мінск”: сёння ў нас будзе самы цяжкі матч у сезоне

Напярэдадні матчу галоўны трэнер "Мінска" Віталь Тараканаў даў інтэрв'ю для турэцкіх і беларускіх журналістаў. Беларускі трэнер адзначыў, што гэты матч будзе самым цяжкім для яго каманды ў гэтым сезоне, аднак ён спадзяецца на станоўчы вынік.

Тараканаў: "Мы разумеем, што будзе вельмі цяжкая гульня для нашай каманды. Мы да яе гатовыя. Спадзяемся на станоўчы вынік. Нягледзячы на нічыю ў Мінску. З вялікай павагай ставімся да турэцкай каманды. Хачу адзначыць, што гэта вельмі моцны клуб. Нам вельмі спадабалася гульня гэтай каманды. Я думаю, што гэта будзе самая цяжкая гульня для нас у гэтым сезоне. Але ўсё роўна будзем гуляць на перамогу".

Нагадаем, што 14 ліпеня матч паміж беларускай і турэцкай камандай у Мінску скончыўся нічыёй — 1:1.