ФК "Віцебск" судзіцца з былым галоўным трэнерам

Футбольны клуб “Віцебск” падаў у суд на свайго былога старэйшага трэнера Алега Дулуба. Дырэктар віцебскай каманды Віталь Сталбіцкі паведаміў сайту prok.by, што клуб патрабуе ад Дулуба вярнуць сродкі, выдаткаваныя на яго навучанне на курсах “Рro”. Сума судовых прэтэнзіяў складае прыкладна 10 тысяч еўра.