Фотафакт: карціну прадалі за 41,5 млн долараў

Карціна, напісаная ў 1932 годзе, прысвечана юнай музе мастака Мары-Тэрэз Вальтэр.

Яе сюррэалістычны партрэт "Аголеная, зялёнае лісце і бюст", выкананы ў той жа час, у сакавіку 2010 года на нью-ёркскім аўкцыёне устанавіў абсалютны сусветны рэкорд на той момант — яго набылі за 106,5 мільёна долараў.

Як паведамляе РІА "Новости", агулам у чацвер было прададзена шэсць работ мастака, за якія Sotheby's выручыў звыш 81 млн долараў. Таргі першапачаткова былі прызначаны на 5 лістапада, аднак з-за ўрагану "Сэндзі" іх адклалі.