Фотафакт: нехта ад імя КДБ напісаў аб’явы з памылкамі

Іх тэкст наступны: “Объект находитЬся под охранНой Управления КГБ. Проникновение на объект влечет наложение ответственности”. Як бачым, стаіць памылковы мяккі знак у слове "находится" і непатрэбнае другое “н” у слове “охраной”.
 
Таксама, як вядома, у нашай краіне патрабуюць ужываць поўную, дакладную назву арганізацыі. У гэтым выпадку, верагодна, трэба пісаць: Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці.

Шматкватэрны двухпавярховік з памылковымі аб’явамі знаходзіцца насупраць новага гатэля “Эрмітаж”, побач з аблвыканкамам і гарвыканкамам. Ён замкнёны, слядоў пранікнення ў яго няма.