Фотафакт: рарытэтны аўтобус Пінскага аддзела культуры
Аўтобус “Кубань”, якому ўжо больш за 20 гадоў, дагэтуль перавозіць пінскіх артыстаў і музыкаў да месцаў выступленняў.
Састарэлы дызайн аўтамабіля надта кідаецца ў вочы, аднак адмаўляцца ад гэтага транспартнага сродка ў Пінску пакуль не збіраюцца. Магчыма таму, што гэта першы ў свеце серыйны аўтобус, які прызначаўся для "культурна-агітацыйнай дзейнасці".
За савецкім часам “Кубані” выпускаліся выключна для Міністэрства культуры, на іх базе рабілі аўтакнігарні, аўтаклубы і тэатральныя аўтобусы. Знялі яго з вытворчасці ў 1993 годзе.