Фотафакт: у Гомелі праходзіць акцыя пратэсту прадпрымальнікаў

У гомельскім гандлёвым цэнтры "Сакрэт" працуе каля 400 прадпрымальнікаў. 23 кастрычніка яны праводзяць аднадзённую акцыю пратэсту. Акрамя павышэння кошту за арэнду прадпрымальнікі незадаволеныя новымі дамовамі. Яны сабралі подпісы пад калектыўным зваротам у міліцыю, у якім просяць праваахоўнікаў правесці праверку па факце магчымага махлярства.

Фота — belapan.com