Фотафакт: у машыне разбілі вокны і пакінулі запіску "Куплю"
Арыгінальная абвестка аб куплі аўто з'явілася ў Брэсце.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", BMW з'явілася на вуліцы Брэсцкіх дывізіяў яшчэ падчас першай хвалі маразоў. Першапачаткова машына была цэлая, але потым нехта разбіў адразу два бакавых акна. Яшчэ пазней у машыну паклалі запіску "Куплю".
Верагодна, уладальнік пакуль не цікавіцца ні дзелавой прапановай, ні лёсам сваёй тэхнікі.

