Фотафакт: у сталіцы адкрыўся найбуйнейшы гандлёвы цэнтр
Ён належыць кампаніі "Тытунь-Інвест" мільянера Паўла Тапузідзіса.
"Замак" месціцца на мінскім праспекце Пераможцаў, насупраць новай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.
Як паведамляе "Наша ніва", пакуль што запрацаваў толькі першы паверх будынка. На ім знаходзяцца прадуктовы гіпермаркет "Карона", крама тэхнікі і некалькі дробных крамак.
Уверсе плануецца начны клуб з трыма барамі, казіно, рэстараны, кінатэатр з трох залаў, зала гульнявых аўтаматаў, атракцыёны і крытая лядовая пляцоўка. Яны адкрыюцца ў 2013–2014 гадах. Агулам "Замак" будзе мець 28 тысяч гандлёвых квадратных метраў. Для параўнання, ЦУМ меншы ўтрая.
Урачыстае адкрыццё найбуйнейшага гандлёвага цэнтру краіны запланаванае на 23 снежня.

Фота — nn.by