Французскія вязні вырошчвалі ў турме марыхуану

Як перадае ВВС, здарэнне адбылося ў адной з французскіх турмаў, дзе зняволеным дазволена мець уласны прысядзібны ўчастак і вырошчваць на ім гародніну і садавіну. На аднам з такіх участкаў надзіральнікі выявілі невялікую плантацыю марыхуаны.

Дарэчы, спачатку ахоўнікі прынялі парасткі канопляў за пустазелле або лісце караняплодаў.