Фуру, што правалілася пад лёд на Астравеччыне, выцягнуць пасля разгрузкі
Пра гэта заявілі супрацоўнікі гродзенскай абласной ДАІ.
Нагадаем, што аварыя адбылося позна ўвечары 20 лютага. Каля вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёна фура заскочыла на бардзюрны камень моста. Гружаны мясам аўтацягнік сцягнула з праезнай часткі ў раку Вілія. Кіроўца паспеў выбрацца з кабіны, нават не замачыўшыся, а машына правалілася пад лёд. Агульная маса фуры — 40 тон.
Як адзначае БелаПАН, уначы 22 лютага ў каментарах на сайце гродзенскай ДАІ нейкі Уладзімір, які займаецца эвакуацыяй грузавікоў, прапанаваў сваю дапамогу. Па яго словах, "дастаць фуру з рэчкі цалкам магчыма".