Футбаліст Аляксандр Сазанкоў жыве ў Польшчы без заробку

Як нагадвае "Прессбол", беларускі нападнік аднаўляецца пасля аперацыі на правым калене, перанесенай у лістападзе мінулага года. Ён займаецца ў адной з клінік Гданьска. Па словах футбаліста, на аднаўленне лекары даюць яму яшчэ 1-2 месяцы.

Між тым "Лехія", скардзіцца Сазанкоў, ужо трэці месяц не плаціць яму заробку. Кіраўніцтва клуба хоча датэрмінова скасаваць з ім кантракт з узаемнай згоды. Але спартовец адмаўляецца, бо дамова дзейнічае яшчэ паўтара года. Сазанкоў не выключае, што для развязання канфлікту звернецца ў Польскі футбольны саюз.