Футбаліст Дзмітрый Сычоў афіцыйна перайшоў у мінскае "Дынама"

Футбаліст будзе выступаць за беларускую каманду да 15 ліпеня, паведаміла дынамаўская прэс-служба.

Як нагадвае БелаПАН, Сычоў далучыўся да "Дынама" 3 сакавіка на зборы ў Турцыі. На наступны дзень ён правёў за каманду другі тайм спарынгу з валгаградскім "Ротарам".

Футбаліст выступаў за зборную Расіі ў 2002—2010 гадах. У 2008 годзе ў яе складзе Сычоў стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы.

Фота — spurtup.com