Футбаліст Станіслаў Драгун пяройдзе ў самарскія "Крылы Саветаў"
Прынцыповая дамоўленасць паміж мінскім "Дынама" і самарскім клубам ужо дасягнутая.
Як адзначае "Прессбол", у аўторак, 15 студзеня, паўабаронца пройдзе медагляд у Маскве.
У сезоне-2012 Драгун правёў за мінскае "Дынама" 29 гульняў, забіў 7 мячоў, аддаў 2 галявыя перадачы і зарабіў 3 жоўтыя карткі.
УЕФа, дарэчы, прызнала Драгуна найлепшым гульцом Беларусі ў мінулым сезоне. Сярод іншага ў актыў капітана "Дынама" запісалі тое, што яго гол і пас забяспечылі беларускай зборнай кастрычніцкую перамогу над грузінамі ў адборачным матчы чэмпіянату свету — 2:0.
Фота — football.by