Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі выйгралі ў Грэцыі — 3:2

Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі, сфармаванай з гульцоў 1990 года нараджэння і маладзейшых, паспяхова стартавалі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2013 года. Учора наша каманда, якую трэніруе Юрый Шуканаў, перамагла ў гасцях зборную Грэцыі — 3:2.

Выйграючы ўжо на 18-й хвіліне з лікам 2:0, беларусы дазволілі гаспадарам поля зраўняць лік. Аднак ужо ў даданыя хвіліны грэкі парушылі правілы ў сваёй штрафной пляцоўцы і Дзмітрый Хлебасолаў рэалізаваў пенальці, забіўшы свой другі гол у гэтай гульні.

Фота: patrickfreez.blogspot.com