Футбольнага трэнера пакаралі на 2 мільёны за непаслушэнства

Ён быў выдалены з трэнерскай лаўкі падчас нядаўняга фінальнага кубкавага матчу з "Мінскам". Аднак, нягледзячы на выдаленне, Кавалевіч неаднаразова вяртаўся з трыбуны і размаўляў з гульцамі. На заўвагі арбітра ён не звяртаў увагі.

Нагадаем, што "Нафтан" тады выйграў па пенальці і стаў уладальнікам Кубка Беларусі.

Фота — bymedia.net