Футбольная “маладзёжка” атрымае 800 тысяч долараў прэміальных

Памеры прэміальных былі вызначаныя яшчэ да пачатку Чэмпіянату Еўропы, паведамляе партал football.by. За выхад у паўфінал зборная павінна была атрымаць 150 тысяч долараў, за атрыманне алімпійскай ліцэнзіі – 400 тысяч, а за чэмпіёнства – 500. А на днях UEFA паведаміла, што БФФ атрымае 300 тысяч еўра за перамогу моладзевай зборнай Беларусі ў матчы за трэцяе месца.

Нагадаем, што зборная Беларусі заняла трэцяе месца на Чэмпіянаце Еўропы, абыграўшы ў матчы за бронзу каманду Чэхіі з лікам 1:0 і трапіла на Алімпіяду ў Лондане.