Футбольная зборная Беларусі сёння гуляе з Арменіяй (спасылкі на трансляцыі)

Трансляцыя на беларускіх тэлеканалах не запланаваная.

За лічбавымі онлайн-трансляцыямі можна сачыць на сайтах "Прессбола" і "Белорусского футбола". Відэатрансляцыю можна пабачыць тут.

Галоўны трэнер каманды Георгій Кандрацьеў выклікаў на матч наступных футбалістаў:

брамнікі — Сяргей Верамко ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Юрый Жаўноў ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія);

абаронцы — Дзмітрый Вярхоўцаў ("Крылы Саветаў, Самара, Расія), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Максім Бардачоў (БАТЭ), Максім Жаўнерчык ("Кубань", Краснадар, Расія), Алег Вераціла ("Дынама", Мінск);

паўабаронцы — Антон Пуціла ("Фрайбург", Нямеччына), Сяргей Кісляк ("Краснадар", Расія), Ян Цігараў ("Лакаматыў", Масква, Расія), Віталь Трубіла ("Славія", Прага, Чэхія), Станіслаў Драгун ("Дынама", Мінск), Павел Няхайчык ("Дынама", Масква, Расія), Рэнан Брэсан (БАТЭ), Сяргей Балановіч ("Шахцёр", Салігорск), Андрэй Хачатуран ("Шахцёр", Салігорск).

нападаючы — Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Дзмітрый Камароўскі ("Шахцёр", Салігорск).

На здымку: Георгій Кандрацьеў падчас таварыскага матчу са зборнай Літвы, чэрвень 2012 г. Фота — bymedia.net