"Партызан" развітаўся з Уладзімірам Курневым
Трэнер пакінуў сваю пасаду ў сталічным клубе.
Як паведамляе "Прессбол", афіцыйнай прычынай адстаўкі называецца дамова бакоў. Пра неафіцыйную ж можна здагадацца. Апошнім часам вынікі мінчукоў пайшлі на спад, у пяці апошніх паядынках "чырвона-белыя" прайгралі тройчы. У выніку "Партызан" саступіў першае месца мазырскай "Славіі". За выхад у вышэйшую лігу, хутчэй за ўсё, "Партызан" будзе змагацца ў снежаньскіх пераходных матчах.
Курнева замяніў Сяргей Горнак — яго нядаўні асістэнт. Пакуль што ён прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера.