Футбольны манеж не зможа прыняць паўфіналы Кубка Беларусі

Прычына ў тым, што з 26 сакавіка па 4 красавіка ў футбольным манежы пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выставы "Ахова здароўя-2013" і "Атамэкспа Беларусі-2013". Графік зацверджаны яшчэ летась у ліпені і не можа змяняцца. Пра гэта паведамляе goals.by са спасылкай на намесніка дырэктара футбольнага манежа Андрэя Шаліму.

Між тым чэмпіянат краіны па футболе стартуе 30 сакавіка. Абодва кубкавыя матчы запланаваныя на 3 красавіка. Ці ўдасца да гэтага часу падрыхтаваць клубныя стадыёны, невядома. На змену цыклону "Хавер", які прынёс у Беларусь надзвычайны снегапад, прыходзяць маразы.

Па словах кіраўніцтва футбольнага манежа, ні клубы, ні федэрацыя футболу не дасылалі пісьмовых зваротаў наконт будучых матчаў.

Фота — mzmk.by