Футбольных заўзятараў абяцаюць карміць кашай і гарбатай

Як паведамляе "Беларускі партызан", падчас матчу заключнага 33-га тура чэмпіянату Беларусі "Нёман" (Гродна) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) будзе працаваць палявая кухня. Кожны заўзятар зможа паспрабаваць салдаткай кашы і сагрэцца гарачай гарбатай. Палявая кухня будзе стаяць на цэнтральнай пляцоўцы спартовага комплексу.

А вось падчас матчу "Шахцёр" (Салігорск) — "Гомель" заўзятарам прапануюць толькі гарачую гарбату.