Галандцам за дзве гадзіны выдалі і скасавалі беларускія візы
Такое здарэнне адбылося з чатырма прадстаўнікамі Хрысціянска-дэмакратычнай партыяй Галандыі.
Яны меркавалі прыехаць у Беларусь, каб прыняць удзел у адукацыйным семінары. Запрасіў іх аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Як паведамляе прэс-служба БХД, у беларускай амбасадзе ў Нідэрландах візы хадэкам выдалі. Але праз дзве гадзіны пасля таго, як ім вярнулі пашпарты, актывістам патэлефанавалі з амбасады і паведамілі, што іміграцыйная служба Беларусі анулявала іх візы.
Фота — bel-tyr.ru