Галодны падлетак забраў у пенсіянеркі кілбасу

Як піша "Комсомольская правда", вясковы хлопец вучыцца ў адным з ПТВ. Ён стаіць на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі, і для яго дзейнічае каменданцкая гадзіна.

Аднак увечары ён збег з інтэрната, каб здабыць ежы. 62-гадовую пенсіянерку з поўнай торбай прадуктаў ён пабачыў каля аднаго з дамоў. Хлопец падбег да жанчыны, паставіў ёй падножку і пхнуў у снег. Сам забраў прадукты, мабільнік і партманэт, у якім апынулася ўсяго 30 тысяч рублёў.

Пенсіянерка дабралася дахаты і ўсё распавяла сыну, а той выклікаў міліцыю. У нападніка была яркая вопратка, таму ўжо праз 10 хвілін міліцыя затрымала яго па прыкметах. У торбе не апынулася каўбасы — за гэты час выкрадальнік паспеў яе з'есці.

Фота — stolica.onego.ru