Галоўны трэнер "Гарадзеі" сыходзіць у "Тарпеда-БелАЗ"?

У гэты вечар будуць падведзеныя вынікі самага ўдачнага ў гісторыі каманды сезону. Ушанаванне адбудзецца ў гарадзейскім Доме культуры, паведамляе goals.by.

Між тым стала вядома, што галоўны трэнер клуба Алег Кузьмянок пакідае "Гарадзею". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён стане памочнікам Ігара Крывушэнкі ў "Тарпеда-БелАЗ".

Самі Кузьмянок і Крывушэнка не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

На фота nesvizh-news.by: заўзятар дзякуе футбалістам "Гарадзеі" за гульню.