Галоўны трэнер мінскага "Дынама": дзесьці народ памяняем

"Найперш хачу папрасіць прабачэння ў заўзятараў: так жахліва ў цяперашнім сезоне мы яшчэ не гулялі..., — цытуе словы Аляксандра Андрыеўскага "Прессбол". — Вось цяпер пасядзім, падумаем. Дзесьці народ памяняем, заўтра (г. зн. 29 лістапада — Еўрарадыё) пагаворым з хлопцамі на сходзе. Так гуляць дакладна нельга... Але адчування бяссілля ніякага. Адкуль бы яму ўзяцца, калі лепшаму брамніку свету залятае чатыры шайбы пасля пяці кідкоў...".

Нагадаем, 30 лістапада "Дынама" прымае на "Мінск-Арэне" "Металург" з Магнітагорска. Каманда Андрыеўскага займае ў Заходняй канферэнцыі ўжо 11-е месца, у яе 33 ачкі пасля 29 матчаў.

Пасля піва і чыпсаў мінскае "Дынама" выпусціла мыла з зубрам (фота)

Фота — hcdinamo.by