Гамельчукоў на свежым паветры вучылі таньчыць падыспань і людзвінку

Пяць пар маладых людзей таньчылі падыспань, кракавяк, базар і людзвінку пад суправаджэнне беларускага народнага інструмента — дуды. Мінакі, сярод якіх пераважалі хлопцы, назіралі, але далучацца саромеліся.

Са слоў старшыні “Талакі” Яўгена Меркіса, такія танцы на свежым паветры будуць праводзіцца як мага часцей.