Гамяльчане выткалі ручнік на магілу Анатоля Сыса

Як распавялі Еўрарадыё самі арганізатары гэтай акцыі, мерапрыемства такога кшталту ладзілася ўпершыню. Штуршком да яго паслужыла тое, што сам вобраз ручніка вельмі часта апяваецца ў вершах знакамітага беларускага паэта, аднак усе ручнікі, якія знаходзяцца на могілках у Гарошкаве, нагадваюць хутчэй проста стылізаваную тканіну.

А хацелася, каб на магіле Анатоля Сыса з’явіўся сапраўдны беларускі ручнік, прычым, што адметна, вытканы звычайнымі гамяльчанамі, а не набыты ў якой-небудзь краме. Таму і было вырашана зрабіць паэту вось такі падарунак.