Гамяльчанка зламала палец ахоўніку крамы
Здарэнне адбылося ў краме "Дабрабыт" на вуліцы Савецкай.
Як паведамляюць "Сильные новости", 46-гадовая жанчына адмовілася падпарадкавацца законным патрабаванням ахоўніка. Міліцыянты сцвярджаюць, што жанчына напала на супрацоўніка аховы і паламала яму сярэднюю фалангу аднаго з пальцаў. Таксама экспертыза зафіксавала ў ахоўніка сінякі правага перадплечча.
Цяпер экспрэсіўную гамяльчанку будуць судзіць. Жанчыну адпусцілі пад абавязанне пра яўку.
Фота — teleport2001.ru