Ганчарэнка хоча атрымаць у супернікі Manchester United

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі настаўнік БАТЭ не скупіўся на кампліменты сваёй камандзе. “Мы біліся сёння як ільвы. За апошнія гады мы дамагліся шматлікіх перамог, але сёння гэта фантастычны вынік”, — адзначыў ён. Віктар Ганчарэнка таксама паведаміў, што хацеў бы трапіць у адну групу з англійскім Manchester United.

Нагадаем, што ўчора БАТЭ абыграў у гасцях аўстрыйскі “Штурм” з лікам 0:2 і выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Супернікі барысаўчан вызначацца ўжо сёння. Лёсаванне пройдзе ў Манака, пачатак у 18.45. БАТЭ пасеяны ў трэцім кошыку.