Гандбалісты мінскага “Дынама” прайгралі венгерскаму “Піку”
Перадапошні Матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў падапечныя Сяргея Бябешкі правялі на выездзе, у венгерскім Сегедзе.
Вынік сустрэчы “Дынама” — “Пік” — 21:26, інфармуе БЕЛТА.
У заключным матчы 9-га тура лідар групы D “Барселона” разграміла ў сябе дома гандбалістаў “Заграба” з лікам 35:25. Цяпер у апошнім туры 21 лютага знакамітая іспанская каманда пакажацца перад беларускамі аматарамі гандболу ў мінскім Палацы спорту ў гульні супраць “Дынама”. 22 лютага “Заграб” прыме на сваёй арэне “Шафхаузэн”, а 23 лютага ў заключным матчы гэтага сэкстэту “Пік” згуляе ў гасцях у “Берліна”.
На сёння турнірнае становішча ў групе D такое: “Барселона” — 16 ачкоў, “Берлін” — 14, “Дынама” — 11, “Пік” — 6, “Шафхаузен” — 4, “Заграб” — 3. Усе каманды правялі па 9 матчаў.
Пуцёўкі ў 1/8 фінала датэрмінова заваявалі “Барселона”, “Берлін” і “Дынама”. А на апошнія пропуск у плэй-оф прэтэндуюць “Пік” і “Шафхаузен”.