Ганцавіцкія будаўнікі не жадаюць працаваць нават за 1000 долараў?
Жыхары Ганцаўшчыны масава з’язджаюць на заробкі ў Расію, а мясцовыя сельгаскааператывы пакутуюць ад недахопу будаўнікоў.
Газета “Савецкае Палессе” сцвярджае, што старшыні калгасаў гатовыя плаціць будаўнікам больш як тысячу долараў заробку ў месяц. Гэтак яны спадзяюцца выканаць даручэнне кіраўніка краіны аб рэканструкцыіі жывёлагадоўчых фермаў. Аднак мясцовыя будаўнікі шукаюць нагоды, каб адмовіцца ад працы. Таму, маўляў, даводзіцца запрашаць брыгады з іншых раёнаў Беларусі.
Што праўда, такія заявы выглядаюць даволі дзіўна. Як вядома, ганцаўчане зарабляюць надзвычай мала. Як паведамляла Еўрарадыё, пару месяцаў таму тут быў зафіксаваны рэкордна нізкі заробак ў 200 тысяч рублёў.
Фота — gants.by