Гатэль "Бабруйск" заваблівае замежнікаў зніжкамі

Уладальнікам бабруйскага гатэля з'яўляецца расійская сетка "AMAKS Hotels&Resorts". Кампанія ўкладае вялікія грошы ў гістарычны будынак — зараз заканчваецца рэканструкцыя гатэля.

Найбольшая зніжка ў 15% прапануюць студэнтам паводле тарыфу "Студэнцкі" — пасля прад'яўлення студэнцкага білета. Зніжку ў 10% "Камфортнае размяшчэнне" прапануюць жыхарам нумароў-люкс, калі яны засяляюцца больш як на 3 дні. Для тых, хто прыязджае ў горад на выходныя, ёсць зніжка "Выходнага дня": яна складае 5% ад кошту размяшчэння.