Газета "Спорт-Экспресс" в Белоруссии" спыніла выхад
Штодзённае выданне не мае магчымасці купіць шклоўскую паперу.
У мінскім офісе выдання кажуць, што вядуць перамовы наконт куплі паперы. Аднак калі будзе адноўлены выхад газеты, невядома, піша nn.by.
На пачатку ліпеня з’явілася інфармацыя, што Шклоўскі завод газетнай паперы адмаўляецца прадаваць паперу не дзяржаўным СМІ. Тады з праблемамі сутыкнуліся рэгіянальныя "Intex-press" і "Брестский курьер". Намеснік дырэктара завода Алег Падабед казаў, што прадпрыемства забяспечыць паперай дзяржаўныя выданні, а для астатніх будзе выстаўляць прадукцыю на біржу. Па яго словах, вытворцы сёння выгадней прадаваць паперу на экспарт, чым беларускім перакупшчыкам.