Газету "Звязда" і холдынг "ЛiМ" прапануецца аб'яднаць

Нагадаем, што да "Звязды" Карлюкевіч акурат і ўзначальваў выдавецкі холдынг "Лiтаратура i мастацтва".

Як перадае БЕЛТА, у выніку новага аб'ядання можа быць арганізаваны выдавецкі дом "Звязда". У структуру холдынгу "ЛiМ" цяпер уваходзяць газета "Лiтаратура i Мастацтва", часопісы "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Вожык".

Дарэчы, газета "Звязда" сваім часам ужо прыняла на свае старонкі моладзевую газету "Чырвоная змена".

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік адзначыў, што трэба прааналізаваць гэтае пытанне на працягу паўгода.