"Газпрам" і "Белтрансгаз" урэгулявалі пытанне аплаты за газ

Згодна з ім "Белтрансгаз" аплоціць газ у другім паўгоддзі бягучага года па 245 долараў за тысячу кубаметраў замест коштаў трэцяга і чацвёртага квартала ў 279 і 306 долараў адпаведна. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні расійскага газавага холдынгу.

Такім чынам былі замацаваныя дасягнутыя 25 лістапада дамоўленасці. "Газпрам" і "Белтрансгаз" падпісалі таксама дадатак да кантракту аб аб'ёмах і ўмовах пастаўкі газу ў Беларусь і транзіту газу праз яе тэрыторыю ў 2007-2011 гадах, інфармуе агенцтва “РИА Новости”.

Раней паведамлялася, што "Белтрансгаз" аплачваў газ у трэцім квартале ніжэй кантрактнай цаны і звярнуўся ў "Газпрам" з просьбай аб адтэрміноўцы.