“Газпрам” зладзіць “карпаратыў” у Віцебску

Карпаратыўны фэст “Газпрама” называецца “Паходня”. Яго фінал прызначаны на травень 2013 года. Супрацоўнікі “Газпрама” будуць спаборнічаць паміж сабой у вакале і харэаграфіі, паказваць нумары эстрадна-цыркавога і арыгінальнага жанра. Выступаць будуць і дзеці, і дарослыя.

Адмыслова “пад фэст” расійскі газавы гігант абяцае падарыць Віцебску мабільную сцэнічную пляцоўку, перадае інфармагенцтва БелТА.

Фота: gazpromfakel.ru.