Генадзя Фядыніча аштрафавалі на 1,4 мільёна рублёў
Такім чынам яго пакаралі за арганізацыю Народнага сходу.
Штраф наклаў суддзя Савецкага райсуду Мінска Кірыл Палулех, паведамляе “Беларускі партызан”. 25 кастрычніка Фядыніч павінен быў ляцець у Прагу. Пры даглядзе у аэрапорце лідара прафсаюза РЭП затрымалі і даставілі ў суд Савецкага раёна сталіцы. Там адбылося паседжанне.
Нагадаем, што Генадзь Фядыніч з'яўляецца адным з арганізатараў Народнага сходу, які прайшоў 8 кастрычніка. Другі сустаршыня мерапрыемства - Віктар Івашкевіч – ужо аштрафаваны за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі на 40 базавых велічынь.