Генпракуратура не называе суму шкоды ад тэракту ў мінскім метро

Нагадаем, ад выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка пацярпелі больш за 200 чалавек. З іх 14 загінулі, 167 былі шпіталізаваныя. 


Як нагадвае БелаПАН, па факце выбуху ў метро абвінавачанне ў тэрарызме выставілі двум грамадзянам Беларусі. Аднаму з абвінавачаных у тэракце таксама выставілі абвінавачанне за незаконнае карыстанне зброяй.

 
Акрамя таго, аднаго з абвінавачаных вінавацяць у віцебскіх выбухах 2005 года і мінскім выбуху 2008 года.