Генпракуратура папярэдзіла за "дыскрэдытацыю дзяржавы"
Генпракуратура папярэдзіла трох грамадзян за распаўсюд "неабгрунтаваных звестак і здагадак" пра тэракт ў мінскім метро.
"У некаторых сродках масавай інфармацыі, у тым ліку сеткі Інтэрнэт, распаўсюджаныя публікацыі, звязаныя з трагічнымі падзеямі ў Мінскім метрапалітэне, якія змяшчаюць неабгрунтаваныя звесткі і домыслы, скіраваны на дыскрэдытацыю беларускага грамадства і дзяржавы", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У сувязі з гэтым Генпракуратура папярэдзіла грамадскага дзеяча А. Мілінкевіча (рух "За Свабоду"), карэспандэнта А. Старыкевіча (газета "Салідарнасць"), грамадзяніна І. Костку аб недапушчальнасці такіх дзеянняў.