Генпракурор: Заявы еўраструктур пра прысуд тэрарыстам — нездаровы піяр
Аляксандр Канюк выказаўся наконт рэзалюцыі Еўрапарламента, у якой, між іншым, быў змешчаны заклік правесці новае расследаванне па справе тэракта ў мінскім метро
Генеральны пракурор лічыць, што заявы еўрапейскіх структур з ацэнкамі смяротнага прысуду абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву не маюць пад сабой падставаў. Больш таго, Канюк лічыць іх "некампетэнтнымі".
"Ёсць прысуд, ён вынесены судом. І неэтычна ў адносінах да асуджаных так весці сябе Еўрапарламенту", — цытуе генпракурора БЕЛТА.