Германія і Расія абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

Па адной з версій, Берлін будзе спрабаваць пераканаць Маскву разам націснуць на рэжым у Мінску, паведамляе Польскае прэсавае агенцтва.

Трынаццатыя Кансультацыі, якія ўзначаліць Ангела Меркель, пачнуцца заўтра ўвечары. Удзел у іх возьме прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Паведамляецца, што адной з тэмаў перамоваў будзе магчымасьць сумеснага ціску на Лукашэнку, з мэтай вызвалення палітвязняў. Аб гэтым журналістам заявіў прадстаўнік канцлера Германіі Ангелы Меркель.