Геям не дазволілі пікетаваць офіс Партыі БНФ
Таксама Мінгарвыканкам не дазволіў іншыя пікеты, якія ЛГБТ-актывісты меліся правесці 17 траўня.
У Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі яны меліся зладзіць тры пікеты. Акрамя офіса БНФ акцыі планаваліся на Нямізе і на плошчы Бангалор. Цяпер заяўнікі будуць абскарджваць рашэнні Мінгарвыканкама ў судзе.
Нагадаем, што офіс БНФ геі збіраліся пікетаваць пасля заяваў намесніка старшыні партыі Аляксандра Стральцова-Карвацкага, якія ЛГБТ-актывісты ацанілі як гамафобныя. Дарэчы, сярод заяўнікаў пікета — сябра партыі з Маладзечна Валянцін Цішко, які з'яўляецца адкрытым геем.