Г.Фядыніч: Вось-вось з’явіцца беларускі Лех Валенса
У Мінску праходзіць Народны сход.
У сталічным парку Дружбы народаў сабралася каля 200 чалавек. Сярод прысутных ёсць вядомыя палітыкі, кшталту Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага.
Прысутным раздалі “Рэзалюцыю Народнага сходу горада Мінска”.
Лідар Незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч у сваім выступе адзначыў, што нельга давяраць ураду, які давёў людзей да беднасці. З яго словаў, сацыяльнае напружанне расце і гэта адчуваецца па буйных прамысловых прадпрыемствах. Прафсаюзны лідар упэўнены ў тым, што "вось-вось можа з'явіцца беларускі Лех Валенса".