Гітлера толькі цяпер пазбавілі ганаровага грамадзянства Амштэтэна

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны многія аўстрыйскія гарады выкраслілі Гітлера з спісу ганаровых грамадзян, аднак Амштэтэн гэтага не зрабіў. Званне ганаровага грамадзяніна гэтага аўстрыйскага горада было нададзена Гітлеру ў 1938 годзе пасля таго, як Нямеччына захапіла Аўстрыю. У гады Другой сусветнай вайны ў наваколлях горада размяшчаліся баракі канцэнтрацыйнага лагера Маўтхаузэн. 


Раней мэр горада Герберт Катцэнгрубер заяўляў, што няма ніякай неабходнасці прымаць якія-небудзь меры ў сувязі з тытулам Гітлера, бо званне ганаровага грамадзяніна аўтаматычна адклікаецца пасля смерці яго ўладальніка.

 
Імя Адольфа Гітлера лічылася ў спісах ганаровых грамадзян многіх еўрапейскіх гарадоў на працягу дзесяткаў гадоў пасля заканчэння вайны. Так, у 2009 годзе яго выкрасліў са спісу ганаровых грамадзян нямецкі населены пункт Шваба, а ў 2007 годзе гэты крок зрабілі ўлады курортнага горада Бад-Доберан. У верасні 2010 года Гітлера пазбавілі звання ганаровага грамадзяніна Трыру. У большасці выпадкаў улады і жыхары гарадоў не ведалі, што сярод ганаровых грамадзян доўгія гады лічыўся Гітлер.