Глабальны экалагічны фонд дасць Беларусі грошы

Пра гэта паведаміла супрацоўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Данькова.

Данькова: "Глабальны экалагічны фонд укладвае досыць сур'ёзныя сродкі (і зразумела  што гэта не крэдытныя рэсурсы) у тое, каб рэалізоўваць гэтыя праекты. Яны сапраўды дадуць каласальны эфект не толькі з пункту гледжання скарачэння выкіду парніковых газаў — гэта і захаванне біяразнастайнасці, і магчымасць выкарыстоўваць гэтыя землі, таму што цяпер яны фактычна закінутыя".