Gods Tower “ўзаконілі” адносіны з Віталём Абрамовічам

Gods Tower існавалі без гітарыста ў сваім складзе з траўня гэтага года пасля канфлікту з Дзмітрыем Лазарэнкам, калі той пакінуў гурт падчас гастроляў. Як прызнаваліся музыкі, з тых часоў яны Лазарэнку і не бачылі. А 22 траўня на сольным канцэрце ў клубе Re: Public гітарыста Gods Tower падмяняў ўдзельнік груп Neuro Dubel і Weeping Twilight Віталь Абрамовіч.

Фронтмэн легенды беларускага пэган-метала Лэслі Найф прызнаўся Еўрарадыё, што доўга праблема выбару гурт не мучыла:

“Жадаючых было вельмі шмат, але для сябе мы вырашылі, што выбар невялікі. Прычына - абмежаванні па ўзроўні ігры, і тым больш, кандыдатура Абрамовіча першапачаткова не выклікала ні ў каго пытанняў”.


Таксама Лэслі упэўнены, што новая занятасць Віталя не выкліча праблем з яго іншымі гуртамі таму што праца ў Gods Tower будзе “канцэнтравацца пэўнымі перыядамі”:

 

“Справа ў тым, што мы не вельмі актыўна працуем таму што ў гэтай краіне немагчыма актыўна працаваць, калі вы, вядома, не член філармоніі і не выступаеце на славянскім базары. Мы як былі андэграўнадам, так і засталіся, таму ў нас уся праца канцэнтруецца пэўнымі перыядамі. А ўвогуле, вам у яго трэба спытаць, які праект будзе для яго ў далейшым асноўным”.


Як распавёў у інтэрв'ю рэсурсу metalscript сам Віталь, ён вельмі рады ўдзельнічаць у камандзе, якую слухае з 10 класа, і з якой пачалося яго знаёмства з беларускай музыкай. Таксама гітарыст прызнаўся, што збіраецца прыўнесці ў тэхніку ігры Аляксандра Ўракава, якой следеваў і папярэдні гітарыст, элементы свайго ўласнага стылю. Еўрарадыё Віталь паведаміў, што дакладна не збіраецца развітвацца з Нейра Дзюбелем.

Еўрарадыё Віталь паведаміў, што ў гэтыя хвіліны ён з Gods Tower рэпетуе ў Гомелі, а ўжо вечарам яны адправяцца на чэшскі фестываль Brutal Assault, дзе сыграюць сэт 11 жніўня.