Гомельскія апазіцыянеры пачалі рыхтавацца да парламенцкіх выбараў

Праца пачнецца з распаўсюджвання інфармацыі і сустрэч з людзьмі. Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, гомельскія апазіцыянеры абралі лідараў або патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ў большасці выбарчых акругаў, якія будуць непасрэдна займацца інфармацыйнай кампаніяй.

Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на верасень.