Гомельскія бабулі і дзядулі стануць гідамі і экскурсаводамі
Такім чынам Гомельскі палацава-паркавы ансамбаль рэалізуе адзін з напрамкаў праекта “Новае жыццё ў трэцім узросце”, разлічанага на сталае насельніцтва горада.
Бабулям і дзядулям давядзецца скончыць спецыяльныя курсы грамадскіх экскурсаводаў, якія працягнуцца ўсё лета. Пасля вывучэння тэорыі і прахаджэння практыкі на сваіх “сакурсніках”, яны змогуць увайсці ў штат гомельскіх экскурсаводаў, паведамляе газета “Мая рэклама”.
Фота — bymedia.net