Гомельскія міліцыянты прапусцілі несанкцыянаваны мітынг
Кааліцыя “Наша альтэрнатыва” падавала ў гарвыканкам заяўку на інфармацыйна-прававы мітынu, але атрымала адмову.
Зрэшты, арганізатары акцыі вырашылі ўсё ж зладзіць акцыю для праваахоўнікаў, няхай сабе і несанкцыянаваную. Гомельскія актывісты сабраліся на пляцоўцы ля Палаца культуры таварыства глухіх. Яны прынеслі з сабой асобнікі беларускай Кастытуцыі, якую мелі раздаць міліцыянтам. Паводле задумы, акцыя павінна была раскрыць праваахоўнікам вочы на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Аднак ніводнага міліцыянта там не было, таму апазіцыянеры раздавалі асноўны закон краіны, а таксама інфармацыйныя брашуры і ўлёткі звычайным мінакам, паведамляе БелаПАН.