Гомельскія мытнікі ўстанавілі курс долара ў 7216 рублёў (фота)

У ім з Новай Зеландыі ва Украіну, транзітам праз Беларусь, перавозілі каля 21 тоны рэчыва пад назвай "ферасілікамарганец" заяўленым коштам амаль на 28 тысяч долараў.


Пасля экспертызы мытнікі выявілі, што насамрэч у грузавіку везлі фераванадый і ферамалібдэн. Іх кошт больш чым у 15 разоў перавышае той, што заяўлены ў суправаджальных дакументах. Як паведамляе сайт гомельскай мытні, справа перададзеная ў адміністрацыйны суд, а рэчывы (коштам 3 млрд 30 млн 921 тыс. 530 рублёў) канфіскаваныя.


Як выявілася, пры пераводзе кошту тавара ў беларускія рублі гомельскія мытнікі не карыстаюцца афіцыйным курсам долара. Калі меркаваць, што канфіскаваны тавар каштуе ў 15 разоў больш за 28 тысяч долараў, атрымаецца каля 420 тысяч долараў. Але ў рублях прыводзіцца сума 3 млрд 30 млн 921 тыс. 530. Калі яе падзяліць на 420 000, то выходзіць курс долара 7216 рублёў. Або гомельскія мытнікі не ўлічваюць афіцыйны курс долара, або 420 тысяч долараў яны памножылі на курс еўра.